Сідорскі: у гэтым годзе будзе $6,8 мільярда інвестыцый

Летась было $6,5 мільярда.

12.11.2009 / 17:58

У гэтым годзе Беларусь разлічвае атрымаць $6,8 мільярда замежных інвестыцый.
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас выступу на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме.

Паказчык павінен быць павялічаны ў параўнанні з мінулым годам, калі было прыцягнута $6,5 мільярда.

Ягор Марціновіч