Марк Цукерберг заваяваў залаты і срэбраны медалі ў сваім першым турніры па джыу-джыцу

38-гадовы генеральны дырэктар Meta атрымаў залаты медаль у вагавай катэгорыі Nogi Master 1 White Belt Feather і сярэбраны медаль у вагавой катэгорыі GI Master 2 White Belt Feather.

10.05.2023 / 20:45

«Удзельнічаў у маім першым турніры па джыу-джыцу і заваяваў некалькі медалёў для каманды Guerrilla па джыу-джыцу», — напісаў Цукерберг у сацсетцы Facebook, якая яму належыць.

Раней Цукерберг распавядаў, што пачаў практыкаваць гэты навык падчас пандэміі каранавіруса, а цяпер джыу-джыцу дапамагае яму набрацца энергіі і засяродзіцца на працы.

Чытайце таксама:

«Бургер Кінг» прэзентаваў гамбургер у стылі мультфільма «Чалавек-павук: Павуцінне сусветаў»

Маск анансаваў тэлефанаванне ў твітары

Амерыканскі стартап створыць 3D-мапы ўсёй паверхні Зямлі

Nashaniva.com