Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Германію і Польшчу

Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па паўночнай галіне трубаправода «Дружба» для ўсіх краін. Такім чынам могуць адмяніць раней закладзеныя выключэнні для Германіі і Польшчы. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на канфідэнцыйныя дакументы, якія апынуліся ў рэдакцыі.

12.05.2023 / 15:47

Нафтаправод «Дружба». Фота: svtv.org

Праўда, калі поўная забарона для паўночнай галінкі будзе ўхваленая, то гэта стане ў значнай ступені сімвалічным рашэннем. Бо раней Берлін і Варшава ўжо самі спынілі закупляць у Масквы нафту, выканаўшы абавязацельствы па скарачэнні залежнасці ад расійскіх энергарэсурсаў.

Выключэнні ж, якія дазваляюць Чэхіі, Славакіі і Венгрыі атрымліваць расійскую нафту па паўднёвай галінцы нафтаправода, застануцца ў сіле.

Агенцтва адзначае, што гэтая ініцыятыва яшчэ абмяркоўваецца, яе плануюць уключыць у наступны, 11-ы пакет еўрапейскіх санкцый.

Да санкцый супраць паўночнай галінкі «Дружбы» Польшча заклікала яшчэ мінулай восенню, бо гэта дало б краіне юрыдычныя падставы для скасавання кантрактаў з Расіяй без штрафаў. 

Чытайце таксама:

Дэфіцыт расійскага бюджэту за 4 месяцы перавысіў паказчык, запланаваны на ўвесь год

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Nashaniva.com