У Лагойскім раёне мужчына загінуў, перакуліўшыся на самаробным трактары

Увечары 12 мая ў вёсцы Зарэчча Лагойскага раёна 35-гадовы мясцовы жыхар ехаў па цэнтральнай вуліцы на самаробным трактары. У пэўны момант ён не справіўся з кіраваннем, трактар перакуліўся і прыціснуў гаспадара.

13.05.2023 / 18:07

Фота: t.me/logoysk_official

Кіроўца з цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны, але выратаваць яго лекары не змаглі — каля 0.35 мужчына памёр, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал.

Фота: t.me/logoysk_official

У Беларусі эксплуатацыя самаробных транспартных сродкаў на дарогах агульнага карыстання не дазваляецца, бо яны не забяспечваюць належную бяспеку, а іх тэхнічны стан не адпавядае патрабаванням правілаў дарожнага руху.

Фота: t.me/logoysk_official

Чытайце таксама:

У Жодзіне сабакі загрызлі гаспадара ў кватэры

У Мінску падлетак на ровары ледзь не трапіў пад тралейбус

У Брэсце на мужчыну абрынуўся мікрааўтобус, які ён выкарыстоўваў у якасці «донара»

Nashaniva.com