У Крыме — выбух на рэйках. Спынены чыгуначны рух паміж Сімферопалем і Севастопалем

Паводле звестак выдання Baza, на чыгунцы ў Сімферопальскім раёне Крыма адбыўся выбух. Са шляхоў сышлі пяць вагонаў са збожжам.

18.05.2023 / 09:14

У Крыме прыпынены рух электрацягнікоў на перагоне Сімферопаль — Севастопаль, паведамляе выданне.

Рух электрацягнікоў на ўчастку Сімферопаль-Севастопаль часова спынены ў Крыме, паведаміў у тэлеграм канале дарадца кіраўніка акупаванага рэгіёну Алег Кручкоў.

Nashaniva.com