У Еўрасаюзе цэны на газ упалі да мінімуму за два гады

Біржавая цана газу ў Еўрасаюзе ўпала на таргах ніжэй за 350 даляраў за 1000 кубаметраў. Як сведчыць біржа ICE, падзенне да такога ўзроўню адбылося ўпершыню за два гады.

18.05.2023 / 15:49

Падзенне цэнаў на прыродны газ, якое працягваецца з канца 2022 года, аналітыкі агенцтва Bloomberg тлумачаць нізкім попытам. Да таго ж запасы паліва аказаліся вышэйшымі за звычайныя, што палягчае падрыхтоўку да маючага адбыцца ацяпляльнага сезона.

Паводле апошніх звестак, загрузка газавых сховішчаў у Заходняй Еўропе перавышае 64%. Летась у гэты самы час гаворка ішла пра менш за 41%.

Мінулай вясной 2022-га цэны на газ даходзілі да 3,9 тыс. даляраў за 1000 кубаметраў.

Чытайце таксама:

У Нямеччыне звольнілі жонку Шродэра пасля святкавання імі 9 Мая ў пасольстве Расіі

Нафтагазавыя даходы Расіі ў красавіку яшчэ больш знізіліся

Ізраільская кампанія адкрыла першае ў свеце прадпрыемства па захоўванні цеплавой энергіі

Nashaniva.com