Жонка Борыса Джонсана абвясціла, што цяжарная трэцім дзіцём

У экс-прэм'ера Брытаніі гэта ўжо будзе восьмае дзіця ад розных шлюбаў.

20.05.2023 / 08:52

Кэры і Борыс Джонсаны. Фота з інстаграма Кэры Джонсан

Кэры Джонсан, жонка былога брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана, абвясціла, што цяжарная трэцім дзіцем.

У інстаграме 35-гадовая экаактывістка напісала: «Новы чалец каманды з'явіцца ўсяго праз некалькі тыдняў».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Carrie Johnson (@carrielbjohnson)

У пары ўжо ёсць двое дзяцей — Уілфрэд, які нарадзіўся ў красавіку 2020 года, і Ромі, якая нарадзілася ў снежні 2021 года. Апошняе публічнае з'яўленне Джонсанаў было на каранацыі караля ў Вестмінстэрскім абацтве, куды яны прыбылі рука аб руку.

58-гадовы Джонсан стане бацькам восьмы раз. У яго двое дзяцей ад цяперашняй жонкі, чацвёра дзяцей ад другой жонкі і, прынамсі, адно дзіця ад рамана на баку.

Чытайце таксама:

«Назваў Эманюэля словам з чатырох літар, першая — «С». Борыс Джонсан моцна вылаяўся на Макрона 

Фінская прэм'ерка, якая нядаўна прайграла выбары, разводзіцца з мужам

Спявачка Рыта Дакота выходзіць замуж

Nashaniva.com