Гэты горад назвалі найлепшым для жыцця ў Беларусі. І гэта не Мінск

Падведзены вынікі санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў краіны за 2022 год. Усе гарады былі разбітыя на катэгорыі.

20.05.2023 / 15:06

У выніку ўрад пастанавіў прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту наступныя населеныя пункты:

па І катэгорыі — Брэст (ён набраў 305 балаў) і атрымае 8000 базавых велічынь (296 тысяч рублёў);

па II катэгорыі — Мазыр (233 балы) і Бабруйск (231 бал), яны атірымаюць па 111 тысяч рублёў (3000 базавых),

III катэгорыі — Жабінка (262 балы), Маларыта (252 балы), Глыбокае (236 балаў — яны атрымаюць па 74 тысячы рублёў (2000 базавых);

IV катэгорыі — Брагін (230 балаў), Бялынічы (230 балаў), Чэрыкаў (216 балаў), пасёлак Антопаль Драгічынскага раёна (225 балаў) — 55 500 рублёў (1500 базавых),

V катэгорыі — вёскі Мохра (181 бал) і Ляскавічы (168 балаў) Іванаўскага раёна, Дабрамыслі (169 балаў) Лёзненскага раёна, Ахрэмаўцы (159 балаў) Браслаўскага раёна, Отар (164 балы) Чачэрскага раёна — 29 600 (800 базавых велічынь).

Таксама ўрад адзначыў «значны ўклад у павышэнне ўзроўню добраўпарадкаванасці тэрыторый»:

у Бярозе (230 балаў), Петрыкаве (230 балаў), Кобрыне (228 балаў), Полацку (228 балаў), Оршы (227 балаў), Янавічах (215 балаў) Віцебскага раёна, Целяханах (212 балаў) Івацэвіцкага раёна, Вялікай Бераставіцы (212 балаў), аграгарадку Горбаха (155 балаў) Іванаўскага раёна, Вішоў (152 балы) Бялыніцкага раён і Туголіцы (151 бал) Бабруйскага раёна.

Адпаведны дакумент падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Nashaniva.com