Еўрасаюз зможа паставіць Украіне F-16 ужо хутка — Барэль

Еўрасаюз вітае рашэнне «Вялікай сямёркі» аб падрыхтоўцы да адпраўкі ва Украіну самалётаў-знішчальнікаў F-16 і разлічвае, што «ўжо хутка» зможа іх паставіць. Пра гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС Жазэп Барэль.

22.05.2023 / 15:52

Жазэп Барэль

«Гэта вельмі добрая ідэя, гэта выдатны крок «сямёркі», каб, нарэшце, пачаць рыхтаваць ўмовы для паставак знішчальнікаў. Падрыхтоўка пілотаў ужо пачалася — гэта першае, што трэба зрабіць, і я вельмі спадзяюся, што мы хутка зможам паставіць Украіне гэты від зброі», — сказаў Барэль.

Ён таксама дадаў, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў у панядзелак абмяркоўваюць пытанне выдзялення з Еўрапейскага фонду міру новага траншу на ўзбраенне для Кіева.

Чытайце таксама:

ЗША пацвердзілі ўдзел у «кааліцыі знішчальнікаў». Дзяржавы абмяркуюць, калі даць F-16 Украіне

ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Nashaniva.com