Ізраільскі стартап прыдумаў шахматы, фігуры ў якіх рухаюцца на дошцы самастойна

Папярэдне замовіць GoChess можна ўжо цяпер на Kickstarter за 300 даляраў. У продаж шахматы паступяць праз год.

22.05.2023 / 20:31

У наборы GoChess перасоўваць фігуры можна пры дапамозе смартфона аддалена. Пад паверхняй дошкі знаходзяцца маленькія робаты, якія пры дапамозе магніта рухаюць фігуры ў рэальным часе. Вашым супернікам можа быць як чалавек, так і штучны інтэлект, з якім можна згуляць на 32 узроўнях складанасці.

Чытайце таксама:

Мы дазваляем штучнаму інтэлекту прымаць за нас занадта шмат рашэнняў — псіхолаг

У Кітаі зрабілі электракар у выглядзе велічэзнай туфлі

У інтэрнэце склалі топ самых вар'яцкіх жаночых персанажаў анімэ. У спіс трапіла дзяўчына з імем Беларусь

Nashaniva.com