Траццякоўская галерэя адмовілася выдаваць РПЦ абраз Андрэя Рублёва «Троіца»

Стан «Троіцы», вырашылі эксперты, пакуль не дазваляе вывезці яе з музея.

24.05.2023 / 10:47

«Святая Троіца» Андрэя Рублёва

«Абраз «Святая Троіца» Андрэя Рублёва не падлягае выдачы за межы Траццякоўскай галерэі на свята Троіцы 4 чэрвеня гэтага года з-за складанага і нестабільнага стану, а таксама непрадказальнасці працэсу негатыўных зменаў. У цяперашні момант абраз знаходзіцца ў рэстаўрацыйнай майстэрні ў працэсе неадкладнай рэстаўрацыі помніка», — прыводзіць «Інтэрфакс» вытрымкі з пратакола пасяджэння экспертаў.

У РПЦ, як пішацца, паставіліся да рашэння з разуменнем.

«Умовы захоўвання павінны быць забяспечаны ў любым месцы —хоць у Траццякоўскай галерэі, хоць у Траецкім саборы лаўры, і тут не месца важна, а якасць той капсулы, у якую абраз будзе змешчаны», — заявіў кіраўнік экспертнага савета Маскоўскага патрыярхату па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі протаіерэй Леанід Калінін.

Нагадаем, што 15 мая Уладзімір Пуцін вырашыў перадаць «Тройцу» Андрэя Рублёва РПЦ у адказ «на просьбы вернікаў».

Чытайце таксама:

Пуцін перадаў РПЦ абраз Рублёва назаўжды, хоць прасілі толькі на два тыдні

Nashaniva.com