Памерла «каралева рок-н-рола» Ціна Цёрнер

Спявачка Ціна Цёрнер памерла ва ўзросце 83 гадоў пасля працяглай хваробы, паведаміў яе агент.

24.05.2023 / 21:53

Ціна Цёрнер — амерыканская і швейцарская спявачка, уладальніца васьмі прэмій «Грэмі».

За свой артыстызм, тэмперамент і сцэнічную экспрэсіўнасць яна носіць тытул «каралевы рок-н-ролу».

Часопіс «Rolling Stone» назваў яе адной з найвялікшых спявачак сучаснасці. 

Nashaniva.com