Расійскія вайскоўцы замянілі «вагнераўцаў» у прадмесцях Бахмута

У самім горадзе пакуль застаецца ПВК «Вагнер».

25.05.2023 / 12:54

«На Бахмуцкім кірунку артылерыйскімі абстрэламі вораг спрабуе спыніць наша прасоўванне па флангах. Цяпер вораг падцягвае дадатковыя падраздзяленні на флангі для ўзмацнення. У прыгарадзе Бахмута вораг замяніў падраздзяленні «Вагнера» на вайсковыя рэгулярныя атрады. У самім жа горадзе Бахмут на дадзены момант застаюцца «вагнераўцы», — расказала намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Маляр дадала, што ўкраінскія войскі кантралююць наваколлі горада ў паўднёва-заходняй частцы ў раёне «Самалёт».

Яна таксама падкрэсліла, што Усход застаецца эпіцэнтрам баявых дзеянняў − вораг спрабуе наступаць на Аўдзееўскім, Мар'інскім, Ліманскім, Купянскім і Бахмуцкім напрамках.

Чытайце таксама:

Прыгожын пачаў выводзіць «вагнераўцаў» з Бахмута

Контрнаступ ужо пачаўся. У Офісе Зяленскага зрабілі важную заяву

Nashaniva.com