Палітвязень Віктар Сядоў выйшаў на волю. Яго вінавацілі ва ўзвядзенні барыкад каля «Рыгі»

Віктар быў затрыманы 16 кастрычніка 2020 года ў Мінску.

30.05.2023 / 15:25

Палітвязня абвінавацілі ва «ўзвядзенні барыкад і кіданні двух прадметаў на праезную частку». Сядоў віну прызнаў часткова: сказаў, што паклаў адзін камень на праезную частку і іншы — кінуў на дарогу.

30 сакавіка 2021 года палітвязню прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, піша «Вясна».

Ён тады сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, дзяцей, якім прычыніў многа гора: «Спадзяюся з Божай дапамогай вы зможаце выжыць», — эмацыйна выказаўся ён.

Сядоў папрасіў не наказваць яго строга. Але Анастасія Ляйкоўская прысудзіла 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тэрмін Віктар адбываў у бабруйскай калоніі №2. Сёння, 30 траўня, Сядоў выйшаў на волю, адбыўшы ў няволі 2 гады, 7 месяцаў і 14 дзён.

Чытайце таксама:

Вынеслі прысуд шматдзетнаму бацьку, які 10 жніўня кінуў ля «Рыгі» два камяні, — 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 

На волю выйшлі палітвязні Андрэй Шаўчук і Аляксандр Шаўцоў

Выйшла на волю Ірына Прыгава 

Nashaniva.com