Лукашэнку таксама нехта падарыў вагнераўскую кувалду

Падчас экскурсіі ў Палац Незалежнасці выхаванцам вайскова-патрыятычнага цэнтра спецпадрыхтоўкі «Скіф» з Рэчыцы і абласнога вайскова-патрыятычнага клуба «Доблесць» вайсковай часці 3310 паказалі экспанаты, размешчаныя ў калідорах. На фота, апублікаваным дзяржаўным інфармагенцтвам БелТА, Reform.by заўважыў характэрны экспанат.

31.05.2023 / 16:57

На калідорнай выставе заўважаная кувадла ў футляры ад скрыпкі, вельмі падобная да той, якую не так даўно музею ПДВ пры Рэчыцкай раённай гімназіі падарыў камандзір аднаго з атрадаў ПВК «Вагнер» Мікалай Будзько.

На кувалдзе з выставы ў Палацы Незалежнасці можна разабраць дароўны надпіс, які пачынаецца словамі «Александру Григорьевичу…». Што гэта за экспанат, у паведамленні інфармагенцтва не ўдакладняецца.

Кувалда «Вагнера» стала сімвалам ваенных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў, ёй «вагнераўцы» публічна і без суда караюць тых, хто перад імі правініўся. Але тыя грамадзяне і палітыкі, якім такія метады даспадобы, ахвотна практыкуюць гларыфікацыю гэтага інструмента і ва ўласнай прапагандзе.

Чытайце таксама:

Лукашэнка на суботніку падарыў Азаронку кувалду

На пахаванне прапагандыста Татарскага «вагнераўцы» прынеслі кувалду

Сярод вагнераўцаў, якія катавалі і забілі кувалдай сірыйца на камеру ў 2017-м, былі два беларусы

Nashaniva.com