Зяленскі заявіў, што пытаннем Прыднястроўя Украіна можа заняцца пасля вайны: «Трэба гаварыць з пазіцыі дзяржавы-пераможцы»

На прэс-канферэнцыі з нагоды саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што лёс гэтага падкантрольнага Маскве рэгіёна будзе вырашаць Малдова разам з саюзнікамі.

01.06.2023 / 20:17

Уладзімір Зяленскі лічыць, што рашэнне па далейшым лёсе Прыднястроўя павінна прымацца з удзелам Украіны, паколькі яна з'яўляецца суседам Малдовы.

Зяленскі даў зразумець, што Украіна можа ўмяшацца ў пытанне Прыднястроўя, але толькі пасля заканчэння вайны ва Украіне.

«Трэба гаварыць з пазіцыі моцнай дзяржавы, дзяржавы-пераможцы, якая адваявала сваю зямлю. У гэты момант і будзем размаўляць», — сказаў ён.

Адносна расійскага вайсковага кантынгенту, які знаходзіцца на тэрыторыі Прыднястроўя, ён заявіў, што «калі яны хочуць жыць, яны сыдуць». 

Зяленскі дадаў, што не будзе «замаўляць таксі» расійскім вайскоўцам, размешчаным у Прыднястроўі.

Раней па тэлеграм-каналах прайшла нібыта заява Маі Санду аб тым, што Малдова гатовая даць магчымасць УСУ вырашыць пытанне з Прыднястроўем, але на самай справе прэзідэнт Малдовы такога не казала.

Саміт краін Еўрасаюза і іх суседзяў адбыўся на правым беразе Днястра, у малдаўскай вёсцы Більбоака.

Чытайце таксама:

Польшча перадае Малдове зброю і боепрыпасы для ўмацавання бяспек

Пуціна арыштуюць, калі прыедзе ў Малдову — Санду

Рэкордная для Малдовы колькасць дэманстрантаў сабралася на сход у падтрымку еўраінтэграцыі

«Сімвал агрэсіі». У Малдове будуць штрафаваць за георгіеўскія стужкі

Nashaniva.com