Беларуска прыехала з-за мяжы, каб памяняць пашпарт, а яе затрымалі сілавікі

Дзіяна Холадава апошнія восем гадоў жыла ў Маскве.

02.06.2023 / 17:18

Яна прыехала на радзіму 29 мая, каб памяняць пашпарт.

Відэа з ёй з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў сілавікоў: дзяўчына распавядае, што прыязджала ў Мінск у 2020 годзе і «удзельнічала ў пратэстах».

У чым канкрэтна абвінавачваюць Дзіяну — невядома, піша «Вясна».

Nashaniva.com