Рэшткі паветранага шара былі знойдзеныя на паўночным усходзе Польшчы

У горадзе Калішкі (Вармінска-Мазурскае ваяводства) выяўлены рэшткі паветранага шара. Знойдзеныя фрагменты былі канфіскаваныя паліцыяй, а затым перададзеныя вайскоўцам для далейшага вывучэння.

04.06.2023 / 08:07

Карта Google.maps

Не выключана, што гэта шпіёнскі шар з Усходу паведамляе Reform.by са спасылкай на RMF FM, якая першай атрымала паведамленне ад слухачоў на гарачую лінію.

Аб'ект быў знойдзены ў суботу раніцай, 3 чэрвеня, на кукурузным полі. За некалькі кіламетраў знаходзіцца палігон і буйная вайсковая частка, адзначае радыёстанцыя.

Гаспадар поля неадкладна паведаміў пра гэта паліцыю, якая апавясціла вайскоўцаў. Паведамленне аб выяўленні аэрастата пацвердзілі ў паліцыі і аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы.

Невядома, метэазонд гэта ці ваенны аб'ект, хоць папярэднія даследаванні паказваюць на першую версію. Аднак нічога нельга выключаць, робяць выснову журналісты RMF FM.

Фермер, які знайшоў аб'ект, распавёў, што пад фальгіраваным купалам аэрастата знаходзілася пенапластавая скрыня, антэна, а на аэрастаце можна было прачытаць надпісы на кірыліцы.

Пра тое, што гэта можа быць мэтэазонд, сведчыць той факт, што, як паведамілі журналісту RMF FM у аператыўным камандаванні, радыёлакацыйныя сістэмы не зафіксавалі парушэння паветранай прасторы Польшчы.

Nashaniva.com