Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медустаноў пад ключ

Пра гэтую дамоўленасць паведамляе Мінаховы здароўя. Адпаведнае пагадненне аб супрацы падпісалі прадстаўнікі міністэрства з кампаніяй Сінафарм (China Sinopharm International Corporation) падчас візіту ў Кітай.

04.06.2023 / 16:20

Падчас падпісання пагаднення аб супрацы. Фота: Мінаховы здароўя

Апроч будаўніцтва медустаноў таксама паведамляецца пра дамоўленасці аб пастаўках медыцынскага абсталявання кітайскай вытворчасці.

У часе візіту ў Кітай беларуская дэлегацыя наведала таксама Пекінскі ўніверсітэт, каб абмеркаваць магчымасці для супрацоўніцтва і абмену выкладчыкамі і студэнтамі для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, стажыроўках, правядзенні сумесных навуковых даследаванняў. Універсітэту перадалі праект пагаднення аб супрацоўніцтве з БДМУ.

Паведамляецца, што таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва з універсітэтам у галіне гематалогіі, у тым ліку Cart-тэрапіі. Гаворка ідзе пра падрыхтоўку спецыялістаў у галіне малекулярнай біялогіі — Cart-тэрапіі і новых тэхналогій пры алагеннай і аўталагічнай трансплантацыі касцявога мозга.

Чытайце таксама:

Навукоўцы: Новы метад выяўлення раку па аналізе крыві дае добрыя вынікі. 2 з 3 дыягназаў слушны

У Канадзе знайшлі новы метад барацьбы з курцамі 

У Беларусі адкрылася першая інтэрнэт-аптэка

Nashaniva.com