«Гэты рэйс закрыты». Анансаваныя аўтобусныя маршруты з Беларусі ў Данецк так і не пачаліся

Інфармацыю пра закрыццё рэйса паведамілі «Флагштоку» ў офісе гомельскага перавозчыка ТАА «БелЭкспрэс Бай». Менавіта гэтая арганізацыя значылася ў якасці аператара паслуг на сэрвісах анлайн куплі квіткоў.

05.06.2023 / 09:20

Перавозчык паведаміў, што рэйсаў ужо не плануецца. Ні з Гомеля, ні з Мінска. Паводле яго слоў, адмена адбылася па ініцыятыве перавозчыка з Данецка.

Перавозчык з Данецка паведаміў, што рэйс, запланаваны на 3 чэрвеня, сарваўся з тэхнічных прычын.

Паводле яго слоў, рэйсы ў Беларусь усё яшчэ плануюцца, аднак дату пачатку перавозак ён паведаміць не змог.

Чытайце таксама:

Больш за дзве тысячы дзяцей з акупаванага Данбаса адпачылі ў лагерах Мінскай вобласці

Nashaniva.com