Бясплатны тэатральны летнік у Варшаве для дзяцей і падлеткаў — як запісацца

Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT пачынае набор у двухтыднёвую тэатральную школку — летнік «Гульня ў радасць» для дзяцей і падлеткаў, якія жывуць у Варшаве.

06.06.2023 / 16:03

 

Фота: INEXKULT

Два тыдні летніка будуць насычаныя акцёрскімі, пластычнымі і сцэнаграфічнымі майстар-класамі. А ў канцы лагера — фінальны паказ для блізкіх.

Сярод педагогаў — рэжысёр і купалавец Раман Падаляка, харэографка Іна Асламава, сцэнаграфка і ілюстратарка Таццяна Дзівакова, актрыса і рэжысёрка Паўліна Пракапюк.

Летнік будзе праводзіцца з 24 ліпеня да 6 жніўня. Узрост удзельнікаў, якіх запрашаюць, — 9-16 год.

Час правядзення майстар-класаў: 11:00 — 17:00 (з перапынкам на абед 13:00 — 14:00).

У рамках праекта прадугледжаны абедзенны перапынак (13:00 — 14:00), харчаванне падлеткі забяспечваюць сабе самастойна.

Удзел у майстар-класах бясплатны. Колькасць месцаў абмежанаваная, запісацца можна па спасылцы.

Летнік з’яўляецца часткай праграмы «Лета ў тэатры» Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага, фінансаванай са сродкаў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Падрабязней пра летнік можна даведацца па наступных кантактах:

www.instagram.com/inexkult

pr@inexkult.com

тэл. + 48 690 592 279

 

Nashaniva.com