Праз тры гады вяртаецца фестываль LIDBEER

Ліда, якая ў гэтым годзе адзначыць 700, запрашае 2 верасня на фестываль LIDBEER. Фестываль не праводзілі тры гады.

07.06.2023 / 15:49

У гэтым годзе на LIDBEER пройдзе адначасова некалькі фестываляў. Як пішуць арганізатары, тут будзе фестываль музыкі, дзе з трох сцэн будзе гучаць рок і поп, фолк-музыка і DJ-сэты; фестываль ежы з больш чым 200-мі кропкамі разнастайнай кухні. А таксама фестываль, дзе «кожны квадратны метр будзе напоўнены разнастайнымі забаўкамі і фотазонамі для дзяцей і дарослых». Да таго, на LIDBEER-2023 будзе не адзін завяршальны феерверк, а цэлых тры.

Арганізатары абяцаюць нават «дзённы феерверк».

Nashaniva.com