Эрдаган абмеркаваў з Зяленскім і Пуціным сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС

Прэзідэнт Турцыі сёння паразмаўляў з лідарамі Украіны і Расіі.

07.06.2023 / 16:11

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота Kremlin.ru

Эрдаган абмеркаваў па тэлефоне з Пуціным сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС, паведаміла канцылярыя турэцкага лідара.

Зазначаецца, што прэзідэнт Турцыі выступіў з ініцыятывай стварэння Міжнароднай камісіі па Кахоўскай ГЭС.

Таксама Таіп Эрдаган абмеркаваў гэту ж сітуацыю з Уладзімірам Зяленскім.

«Распавёў пра гуманітарныя і экалагічныя наступствы расейскага тэракту на Кахоўскай ГЭС, у прыватнасці пра рызыкі для Запарожскай АЭС. Перадаў спіс надзённых патрэбаў Украіны для ліквідацыі бедства. Голас Турцыі важны, калі гаворка ідзе пра вывад акупацыйных войскаў з украінскай тэрыторыі. А таксама аб вяртанні нашых незаконна зняволеных, у прыватнасці крымскіх татараў, і працягу ды пашырэнні збожжавай ініцыятывы», — напісаў у сваім тэлеграме Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Кахоўскую ГЭС узарвалі па загадзе Пуціна — Данілаў

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Амаль усе дамы пад вадой». Голую Прыстань на Херсоншчыне затапляе, а расейцы не выпускаюць людзей з горада

Nashaniva.com