У Пецярбургу затрымалі 34-гадовага беларуса за «негатыўныя водгукі» пра Лукашэнку

Паведамляецца, што 34-гадовы ўраджэнец Мінскай вобласці паўтара года быў у вышуку.

08.06.2023 / 08:25

Беларуса затрымалі каля дома на Звонавай вуліцы, піша «Фантанка».

Паводле версіі следства, увосень 2021 года ён апублікаваў некалькі допісаў «УКантакце» з негатыўнымі водгукамі ў дачыненні да Лукашэнкі.

У вышук мужчыну абвясцілі ў студзені 2022 года.

Затрыманага даставілі ў аддзел паліцыі. Пра яго затрыманне паведамілі беларускім уладам.

Гэта сітуацыя падобная на затрыманне ў лістападзе 2022 года ў Пецярбургу 26-гадовай Яны Пінчук. Якую потым выдалі Беларусі, а пазаўчора асудзілі на 12 гадоў калоніі.

Nashaniva.com