Сіноптыкі паабяцалі навальніцы. А ў нядзелю стане крыху халадней

Белгідрамет расказаў пра надвор'е на пятніцу і выходныя.

08.06.2023 / 12:59

Фота: «Наша Ніва»

У пятніцу ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі навальніцы, у паўднёвых раёнах — моцныя дажджы. Ноччу + 9.. +15°С, месцамі + 6..+ 8°С, максімальная днём + 24.. +29°С, месцамі па поўначы + 20.. +23°С. У Мінску +26.. +28°С.

У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі па паўднёвым усходзе навальніцы і моцныя дажджы. Уначы ад + 7°C па поўначы да + 16°C па поўдні, днём +16..+ 23°С, па захадзе да +25°С. У Мінску +22°С.

У нядзелю краіна акажацца на перыферыі скандынаўскага антыцыклону, у паўднёвых раёнах захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Ноччу +5.. +11°С, па поўдні да +13°С; максімальная днём +15.. +22°С. У Мінску +20°С.

Nashaniva.com