Беларусы абвінавацілі канадцаў у калійным дэмпінгу ў Кітаі

Беларуская калійная кампанія абвінаваціла канадскага канкурэнта Canpotex у пастаўках калію Кітаю па дэмпінгавых цэнах, піша AFN.

08.06.2023 / 16:11

«6 чэрвеня 2023 года Canpotex абвясціла, што дамовілася з кансорцыумам па закупках аб пастаўках калію ў Кітай па кантрактным кошце 307 даляраў ЗША за тону CFR, што будзе на 283 даляры ЗША за тону ніжэй кантракту на 2022 год і прыкладна на 115 даляраў ЗША за тону ніжэй кантрактнага кошту, вызначанага з індыйскімі пакупнікамі ў красавіку 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні БКК.

«Гэтая цана значна ніжэйшая за нашы чаканні і не адлюстроўвае фундаментальныя рынкавыя фактары ў ключавых рэгіёнах паставак. Такое зніжэнне цаны разбурае рынкавую раўнавагу і дае ілжывы сігнал сусветнаму рынку калію. Такім чынам, БКК не падтрымлівае яго», — адзначаецца ў паведамленні.

Кампанія паабяцала забяспечыць сваім кліентам пастаўкі калію па канкурэнтных цэнах, але «на прымальных для нас камерцыйных умовах».

Чытайце таксама:

ЕС не плануе выводзіць беларускія ўгнаенні з-пад санкцый — Ёзвяк

Ціханоўская пагаварыла з прэм’ерам Партугаліі пра санкцыі на калійныя ўгнаенні

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Nashaniva.com