У віцебскім заапарку нарадзіліся незвычайныя ваўчаняты ВІДЭА

У Віцебскім заапарку ў канадскай ваўчыцы нарадзіліся чорныя ваўчаняты. Кранальнае відэа з мамай-ваўчыцай, якая спрабуе запхнуць назад у нару двух маленькіх дзіцянят, з'явілася ў сторыс старонкі заапарка ў інстаграме, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

08.06.2023 / 22:40

Канадская чорная ваўчыца трапіла ў Віцебскі заапарк яшчэ ў 2011 годзе з расійскага перасоўнага заапарка. Пазней у Віцебску з'явіўся і самец такога ваўка.

Наведвальнікі заапарка змогуць убачыць ваўчанят пасля таго, як маці дазволіць ім надоўга пакідаць нару.

Чытайце таксама:

Самка кракадзіла зацяжарыла без партнёра. Гэта першы вядомы выпадак

У Гродзенскім заапарку з'явіліся гімалайскія медзведзяняты

У Гродзенскім заапарку чарговае папаўненне. Паглядзіце, якая малеча там нарадзілася

Nashaniva.com