Расейцы прызналіся, што Кахоўскую ГЭС падарвала расійская ДРГ — перахоп СБУ

«Там не яны (Украіна) даўбанулі. Там наша дыверсійная група».

09.06.2023 / 11:28

Затапленне ў Херсоне. Фота: Украінская праўда

Служба бяспекі Украіны перахапіла размову акупантаў, у якой яны распавядаюць, што Кахоўскую ГЭС узарвала расійская дыверсійная група, сцвярджае «Украінская праўда»

Яны хацелі шантажаваць Украіну падрывам дамбы і зладзілі тэхнагенную катастрофу на поўдні нашай дзяржавы, заяўляюць у СБУ.

«Там не яны (Украіна) даўбанулі. Там наша дыверсійная група. Яны хацелі тыпу гэтай дамбай палохаць. Пайшло не па плане, а больш, чым яны планавалі», — распавядае расійскі вайсковец.

Далей расеец апісвае наступствы гэтай катастрофы: павышэнне ўзроўню вады, затапленне тэрыторый і разбурэнне.

У ноч на 6 чэрвеня расейцы ўзарвалі Кахоўскую гідраэлектрастанцыю, разбурыўшы машынную залу і плаціну, станцыю немагчыма аднавіць.

Падрыў Кахоўскага вадасховішча пагражае бяспецы Запарожскай АЭС. Падрыў Кахоўскай ГЭС выклікаў экалагічную катастрофу. Вада з вадасховішча пачала затапліваць гарады і вёскі, пачалася эвакуацыя. У выніку падрыву дамбы Кахоўскай ГЭС пачаліся праблемы з падачай вады ў Крывым Рогу, Марганцы і Нікапалі.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што створаная расейцамі катастрофа на Кахоўскай ГЭС не спыніць Украіну ў дэакупацыі ўласных тэрыторыі і не павялічыла шанцы акупантаў застацца на гэтай зямлі.

Чытайце таксама:

Алешкі пад вадой і сотні людзей на дахах. Як ратуюць людзей на затопленай Херсоншчыне

ІSW спрагназаваў, як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на ўкраінскі контрнаступ

Nashaniva.com