На волю адразу тры палітвязні з Гомельшчыны

Іх адпусцілі ў маі.

09.06.2023 / 15:52

Ігар Белаш

Стала вядома пра вызваленне з месцаў пазбаўлення волі 3-х палітычных зняволеных жыхароў Гомельскай вобласці: Ігара Белаша, Кірыла Пятрэнкі, Івана Чарнаморчанкі, піша «Гомельская вясна».

Ігар Белаш са Жлобіна быў асуджаны напрыканцы лістапада 2021 года ў судзе Жлобінскага раёна. Суддзя Ерафееў Яўген прысудзіў яму 1,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Кірыл Пятрэнка, жыхар Гомеля, які ў траўні 2022 года быў асуджаны суддзёй Мажэйкай Святланай суда Веткаўскага раёну і прыгавораны да 1 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Іван Чарнаморчанка таксама быў асуджаны ў траўні 2022 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Суддзя Мохараў Аляксандр прысудзіў яму 1 год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Усе асуджаныя былі пакараны па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяннеў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны удзел у іх».

Nashaniva.com