У Польшчы ўпершыню прызначылі душпастыра для беларускай каталіцкай супольнасці

3 чэрвеня мітрапаліт Гданьскі Тадэвуш Войда на сустрэчы з духавенствам уручыў дэкрэт ксяндзу Пятру Врубелю, паводле якога святар стаў душпастырам cупольнасці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі, піша Беларуская служба Польскага радыё.

09.06.2023 / 22:42

Касцёл святога Юзафа ў Гданьску. Фота: infogdansk.pl

Супольнасць беларусаў-католікаў у Гданьску збіраецца на Еўхарыстыю на роднай мове з 2019 года. З верасня 2021 года святыя імшы па-беларуску пачалі адбывацца кожную нядзелю і ў вялікія ўрачыстасці.

Прызначаны душпастырам супольнасці ксёндз Пётр Врубель шмат гадоў служыў у Беларусі: у Лучаі, Дунілавічах, Глыбокім (Віцебская дыяцэзія), а таксама ў Заслаўі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Таксама душпастырствам беларусаў-каталікоў Гданьска цяпер займаецца ксёндз Андрэй Бульчак, які шмат гадоў нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі.

Святыя Імшы на беларускай мове ў Гданьску адбываюцца кожную нядзелю ў 14.30 у касцёле святога Юзафа па адрасе: Elżbietańska 9/10.

Чытайце таксама:

У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?

У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА

У Магілёве прыбралі помнік Папу Яну Паўлу II. Але часова — толькі для рэстаўрацыі

Nashaniva.com