Расейцы атакавалі Адэсу «шахедамі». Трое загінулых, больш за 10 параненых

Над Адэскай воблаcцю падчас варожай атакі БПЛА сіламі супрацьпаветранай абароны ўсе «шахеды» былі знішчаны. Але ў выніку падзення абломкаў адбыўся пажар, загінулі 3 цывільныя асобы, больш за 10 атрымалі раненні.

10.06.2023 / 07:13

Падчас тушэння пажару. Скрыншот відэа

На месцы здарэння адбыўся пажар плошчай 50 кв.м, які ліквідавалі, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на аператыўнае камандаванне «Поўдзень».

Акрамя таго,выбуховай хваляй пашкоджаны некалькі шматкватэрных дамоў вакол.

Nashaniva.com