Качанава назвала гэты горад адукацыйным, навуковым і культурным цэнтрам краіны

Старшыня Савета Рэспублікі сёння наведала Наваполацк, які адзначае 65-годдзе.

10.06.2023 / 13:47

Наталля Качанава падчас выступу ў Наваполацку. Скрыншот відэа Савета Рэспублікі

«Я шчыра рада прысутнічаць на гэтым выдатным юбілеі і павіншаваць наш Наваполацк. Зусім непрацяглая гісторыя нашага горада — 65 гадоў, але гэта працоўны подзвіг навапалачан, якія прыехалі сюды і 7 чэрвеня 1958 года забілі першы калок — далі пачатак будаўніцтву найбуйнейшага нафтахімічнага комплексу ў нашай краіне і маладому гораду Наваполацку», — цытуе словы Наталлі Качанавай тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.

«Дарагія сябры! Гэта сапраўды гераічная гісторыя. Так з любоўю будавалі гэты горад, прадпрыемствы. Навапалачане — цудоўны народ, яны сапраўды шчаслівы народ. Яны жывуць на сваёй зямлі і сваёй працай ствараюць усе даброты, якія ёсць сёння ў горадзе. Гэта горад — працаўнік. Гэта культурны, адукацыйны, спартыўны цэнтр нашай краіны. Тут жывуць людзі маладыя душой. Наваполацку вельмі пашанцавала!» — перакананая старшыня Савета Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава: Эканоміка перадусім

Колькі каштуе модны «лук» Качанавай?

Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі

«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава раскрыла сакрэт свайго стылю

Nashaniva.com