Беларускага мастака-графіціста падазраюць у размалёўцы вагонаў метро ў В'етнаме

Стала вядома, што беларускага мастака-графіціста падазраюць у тым, што ён размаляваў вагоны метро ў в'етнамскім горадзе Хашымін, піша мясцовая прэса.

13.06.2023 / 16:01

Фота: VnExpress/Ha Giang

Адзначаецца, што да размалёўкі цягніка можа быць датычны 30-гадовы беларускі мастак па імені Сяргей Ільеўскі. Таксама ў ліку падазраваных яшчэ адзін іншаземец, асоба якога пакуль не ўстаноўленая.

Да падобнай высновы супрацоўнікі в'етнамскай паліцыі прыйшлі пасля агляду на месцы, а таксама правядзення аналізу здымкаў з камер відэаназірання.

Паводле інфармацыі СМІ, беларус з'яўляецца мастаком-графіцістам. Ён ужо тройчы прыязджаў у В'етнам.

Удакладняецца, што малюнкі на адным з вагонаў выявіў работнік дэпо, дзе на тэрыторыі 20 гектараў знаходзяцца 17 цягнікоў метро, 30 красавіка 2023 года.

Раней Сяргей Ільеўскі адзначаўся роспісам вагонаў метро ў азербайджанскім Баку, у 2016 годзе яго за гэта затрымлівалі. Гэтым разам, як паведамляецца, ён 3 чэрвеня паспеў з'ехаць з Вьетнама ў Сінгапур.

Чытайце таксама:

Замест Хагі Вагі — Карлсан. У Баранавічах у сацыяльнай рэкламе сучасныя малюнкі для дзяцей перамалявалі на савецкія

На Зыбіцкай адкрылі новую арт-прастору — там можна пакаштаваць фірмовую берлінскую страву

Брытанская пара патраціла $250 000, каб прыбраць з дома мурал Бэнксі

У Ляхавічах праявілі крэатыў у афармленні аўтобусных прыпынкаў

Nashaniva.com