Кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні ліпеня

Прагноз на вялікія выходныя.

30.06.2023 / 13:23

Фота: «Наша Ніва»

У суботу ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Ноччу +11..+ 17°С, максімальная днём + 21..+27°С. У Мінску +22..+24°С.

2 ліпеня ноччу па поўдні і паўднёвым захадзе краіны, днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Ноччу + 9..+16°С, максімальная днём складзе ад +18°С па паўночным захадзе да + 26°С па паўднёвым усходзе Беларусі. У Мінску +20°С.

У панядзелак, 3 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу + 9..+ 16°С, максімальная днём + 20..+27°С. У Мінску +23°С.

Nashaniva.com