На сёння абяцаюць складаныя ўмовы надвор'я: моцныя дажджы, навальніцы, град

Таксама сіноптыкі абяцаюць паніжэнне тэмпературы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

07.08.2023 / 06:55

Фота: «Наша Ніва»

У панядзелак надвор'е ў краіне будуць фарміраваць актыўныя і кантрасныя франтальныя раздзелы.

На большай частцы тэрыторыі краіны — рэзкае паніжэнне тэмпературнага фону. Днём чакаюцца дажджы, у тым ліку моцныя з навальніцамі і градам.

У аўторак 8 жніўня ў Беларусь з перыферыі цыклона з цэнтрам над Швецыяй пачне паступаць прахалоднае паветра.

На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ад + 8 да +14°С, удзень — ад +16°С на паўночным захадзе да + 24°С на паўднёвым усходзе.

Nashaniva.com