Яндэкс Go патлумачыў, ці атрымае ФСБ доступ да звестак беларусаў

Новы закон у Расіі з 1 верасня дасць магчымасць спецслужбам адсочваць даныя кліентаў службаў таксі.

09.08.2023 / 10:48

Фота: Яндэкс

ФСБ Расіі ў хуткім часе зможа атрымліваць поўны доступ да інфармацыі карыстальнікаў службаў таксі, аднак высветлілася, што даныя замежных кліентаў таксама могуць апынуцца пад пагрозай, у тым ліку і беларусаў.

Каб разабрацца ў сітуацыі, Tochka.by звярнулася па каментар да прэс-службы Яндэкс Go ў Беларусі. У кампаніі адказалі, што беларусам, як і іншым замежным карыстальнікам, перажываць не варта.

«Заканадаўства Расеі не распаўсюджваецца на сэрвіс у Беларусі і на яго карыстальнікаў. Гэта не зменіцца і пасля 1 верасня.

Зараз сэрвіс у Беларусі і іншых краінах прадастаўляюцца замежнымі юрыдычнымі асобамі. Як і раней, даныя, звязаныя з працай сэрвісу за межамі Расіі, могуць быць запытаны толькі ў рамках устаноўленых міжнародных працэдур. Наша кампанія мае высокія стандарты палітыкі бяспекі, якія пацверджаны міжнародным публічным справаздачай SOC2/3», — растлумачылі ў прэс-службе Яндэкс Go.

Nashaniva.com