Даляр ушчыльную падабраўся да 3,20 рубля

На пачатку таргоў у Мінску 11 жніўня даляр падаражэў на паўтары капейкі да 3,1985. Нават калі амерыканская валюта не возьме сёння планку ў 3,20 рубля, у любым выпадку гэта будзе новы максімум з пачатку года.

11.08.2023 / 10:41

Фота: «Наша Ніва»

Кітайскі юань даражэе на 0,50 капейкі да 4,4206 за 10 адзінак.

Таргі працягваюцца.

На пачатку года курсы былі наступныя:

даляр — 2,7364 (рост з пачатку года складае 46 капеек), еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Ці будзе беларускі рубель слабець далей? Тлумачыць эканаміст

Nashaniva.com