У расійскіх Вялікіх Луках святар асвяціў адкрыццё помніка Сталіну. І гэта, здаецца, не жарт 

У цырымоніі адкрыцця помніка Іосіфу Сталіну, якая прайшла днямі ў Вялікіх Луках, удзельнічалі святары і адзін з іх асвяціў манумент, паведамляе тэлеграм-канал «Раньше всех. Ну почти».

18.08.2023 / 12:03

Паведамляецца, што ў епархіі пачалі службовую праверку, бо ўдзел святароў у цырымоніі не быў узгоднены.

Гэта навіна, якая можа выглядаць як жарт ІА «Панарама», але, здаецца, гэта праўда. 

Па даных урадавай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, толькі ў 1937 годзе было арыштавана 136 900 праваслаўных святароў і царкоўнаслужыцеляў, з іх расстраляна 85 300; у 1938 годзе арыштавана 28 300, расстраляна 21 500; у 1939 годзе арыштавана 1500, расстраляна 900; у 1940 годзе арыштавана 5100…

Nashaniva.com