«Канец манаполіі Расіі». На ўкраінскіх АЭС упершыню загрузілі не расійскае паліва

На ўкраінскіх АЭС упершыню загрузілі паліва амерыканскай кампаніі Westinghouse, якое выраблялася сумесна з украінскім «Энергаатамам». Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка ў эфіры тэлемарафона «Адзіныя навіны», піша «Украінская праўда». Раней паліва для ўкраінскіх АЭС выраблялася толькі ў Расіі.

10.09.2023 / 17:33

Адзін з энергаблокаў Хмяльніцкай атамнай электрастанцыі. Фота: Volodymyr Tarasov / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Па словах міністра, упершыню паліва, якое было выраблена Westinghouse сумесна з украінскімі спецыялістамі «Энергаатама», загрузілі для рэактараў ВВЭР-440. Адзначаецца, што раней адпаведнае паліва выраблялася толькі ў Расіі кампаніяй «цеплавыдзяляючых элементаў».

«Сёння мы паставілі кропку. Канец манаполіі Расіі на гэтым відзе паліва», — падкрэсліў міністр.

Галушчанка заявіў, што ўжо падпісаныя пэўныя дакументы з цэлым шэрагам краін, такіх як Фінляндыя, Чэхія, Славакія, каб больш не быць у залежнасці ад расійскіх вытворчых магутнасцяў. Сярод іншага «гэта вельмі моцна звязана з пытаннямі санкцый супраць расійскай атамнай энергетыкі», адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Эксперты МАГАТЭ за тыдзень зафіксавалі ля Запарожскай АЭС больш за 20 выбухаў

«Сусед-атамшчык атрымаў 7000 рублёў». Чым жыве Астравец, які абагнаў Мінск па сярэднім заробку

«Расатам» гатовы будаваць другую АЭС у Беларусі

Nashaniva.com