Вышыня снежнага покрыва ў Мінску дасягнула 20 см

У Брагіне Гомельскай вобласці — 37 см.

21.12.2009 / 13:56

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Паводле яе слоў, самыя вялікія снегапады былі адзначаны ў Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Менш за ўсё снегу выпала ў Гродзенскай вобласці: там вышыня снежнага покрыва складае ўсяго 3 см. У Брагіне Гомельскай вобласці — 37 см.

У сталіцы за выхадныя дні снежнае покрыва вырасла на 13 см.