Паводле інтэрнэт-галасавання, самым уплывовым інтэлектуалам Расіі прызнаны Віктар Пялевін

21.12.2009 / 14:00

Галасаванне праводзілася на сайце openspace.ru.

У першую дзесятку разам з Пялевіным увайшлі журналіст Даніл Шапавалаў, тэлевядучы Леанід Парфёнаў, палітык Міхаіл Хадаркоўскі, публіцыст Канстанцін Крылоў, патрыярх Кірыл, навуковец Сяргей Капіца, тэлевядучы Аляксандр Гардон, пісьменнік Барыс Стругацкі, пісьменнік і палітык Эдуард Лімонаў.

КМ