Прыйшоў на Камароўку – пабачыў Чабурашку

24.12.2009 / 13:28

Народныя гулянні «Калядны кірмаш на Камароўцы» пройдуць 25 снежня з 11.00 да 15.00.

У праграме танцы, песні, розыгрышы, карагод, конкурсы, забавы і коўзанне на каньках.

Усе – як прадаўцы, так і артысты – будуць апранутыя ў касцюмы казачных персанажаў.

Гандляваць падчас гулянняў стануць у асноўным святочнай прадукцыяй: елками, ўпрыгожваннямі, сувенірамі і прысмакамі.