Лукашэнка: Я ўжо так доўга засядзеўся ў фатэлі прэзідэнта

30.12.2009 / 16:01

30 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы.

Пытанне ад СТВ, што Лукашэнку здзівіла ў 2009 годзе.

«Я ўжо так доўга засядзеўся ў фатэлі прэзідэнта, што мяне цяжка нечым здзівіць. Канечне, я вельмі перажываў праз сітуацыю ў эканоміцы. Я думаў, што мне тры‑пяць гадоў і я пакажу беларусам, што такое еўрапейская дзяржава.

Заплюшчваў вочы і бачыў. І тут — на табе! Грохнуў гэты крызіс.

Гэта больш за ўсё мяне засмучае».

ЗП