ФІФА назвала найлепшага футбаліста 2023 года. І гэта зноў Месі

У Лондане сёння прайшла цырымонія ўручэння ўзнагароды the Best Men's Player — найлепшаму гульцу 2023 года паводле версіі ФІФА.

15.01.2024 / 23:55

Ліянель Месі. Фота: Tim Nwachukwu / Getty Images

У лік прэтэндэнтаў увайшлі 12 чалавек: Хуліян Альварэс («МанСіці»), Марсела Брозавіч («Інтэр»/»Аль-Наср»), Кевін Дэ Бруйнэ («МанСіці»); Ілкай Гюндаган («МанСіці» / «Барселона»), Эрлінг Холанд («МанСіці»), Родры («МанСіці»), Хвіча Кварацхелія («Напалі»), Кіліян Мбапэ (ПСЖ), Ліянэль Месі (ПСЖ/»Інтэр Маямі»); Віктар Асімхен («Напалі»), Дэклан Райс («Вест Хэм», Арсенал»), Бернарду Сілва («МанСіці»).

Але фіналістамі сталі трое: Холан, Мбапэ і Месі.

Эдэрсан («МанСіці», зборная Бразіліі) названы найлепшым галкіперам 2023 года. 

А найлепшай галкіперкай у жанчын прызнаная Мэры Ірпс («МанЮнайтэд» і зборная Англіі).

Сімвалічная зборная 2023: Куртуа, Стоўнз, Уолкер, Дыяш, Бернарду Сілва, Белінгем, Дэ Бруйнэ, Холанд, Мбапэ, Месі, Вінісіус.

Сімвалічная зборная ў жаночым футболе: Ірпс, Кармона, Бронз, Грынвуд, Уэлш, Русо, Джэймс, Тун, Бонмаці, Морган, Кер.

Найлепшы трэнер — Пеп Гвардыёла (МанСіці).

Найлепшая трэнерка ў жанчын — Сарына Вігман (зборная Англіі).

Сённяшнюю цырымонію не варта блытаць з цырымоніяй «Залаты мяч», якая прайшла 31 кастрычніка 2023 года і дзе восьмы тытул узяў Ліянель Месі.

Самым прыгожым голам 2023 года стаў удар Гільерма Мадругі з «Батафога» бразільскай серыі В. Футбаліст забіў ударам праз сябе з-за межаў штрафной.

Чытайце таксама:

Аляксандр Хацкевіч знайшоў новае месца працы

Пенсіянерка з Бразіліі захапілася футболам у 91 год

Памёр легендарны футбаліст Франц Бекенбаўэр

Nashaniva.com