Новак Джокавіч сенсацыйна прайграў паўфінал Australian Open

У чатырох сэтах ён саступіў італьянцу Яніку Сінеру — 1:6, 2:6, 7:6, 3:6.

26.01.2024 / 10:14

Новак Джокавіч. Фота: Louise Delmotte / AP

Цікава, што Сінер сёння ўпершыню прайграў на Australian Open, усе два тыдні ён браў сэты.

Джокавіч быў 10-м пераможцам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.

У другім паўфінале сёння згуляюць Данііл Мядзведзеў (Расія) і Аляксандр Звераў (Нямеччына). Фінал пройдзе ў нядзелю.

А заўтра ў фінале жаночага турніру згуляюць беларуска Арына Сабаленка і кітаянка Чжэнь Цыньвень. Пачатак у 11:30. Год таму Арына выйграла турнір.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка прабілася ў фінал Australian Open

«Ганаруся тым, што я беларуска!» 25-гадовая тэнісістка аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

Шкурын, Сабаленка і скандалы. Што адбывалася ў спорце ў 2023-м

Nashaniva.com