Шматдзетных маці, што з'ехалі за мяжу, прызнаюць дармаедкамі

Прынцыпы вызначэння грамадзян Беларусі як дармаедаў змяняюцца ў Беларусі, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы ўрада.

31.01.2024 / 11:03

Дакумент змяняе становішча, першая версія якога была прынятая ў 2018 годзе. З тых часоў дакуменіт змянялі і дапаўнялі дзесяць разоў. Цяперашняе змяненне — адзінаццатае па ліку, піша «Спутнік».

Па дзеючай версіі занятымі ў эканоміцы лічацца бацька ці маці (айчым, мачыха, апякун, удачарыцель і гэтак далей) дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. У новай рэдакцыі сказана, што гэтыя людзі павінны фактычна пражываць у Беларусі. Выключэнне — выезды за мяжу на лячэнне або аздараўленне.

Такая ж папраўка уносіцца для жанчын, якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 7 гадоў або траіх і больш непаўналетніх дзяцей.

ІП і сельскія жыхары

Ёсць і новаўвядзенні па сельскіх жыхарах. У дзеючай рэдакцыі занятымі ў эканоміцы лічацца тыя, хто жыве за кошт свайго прысядзібнага ўчастка па-за тэрыторыямі аблцэнтраў і Мінска.

У новай версіі сказана, што гэта не тэрыторыі па-за вялікімі гарадамі, а тыя раёны, якія вызначаць сваімі рашэннямі аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. Больш за тое, сельскі жыхар не павінен адсутнічаць у краіне 30 дзён і больш сумарна за квартал.

Новаўвядзенне па ІП заключаецца ў тым, што мала быць зарэгістраваным у якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Зараз неабходна яшчэ і выплачваць падаткі. Выключэнне-выпадак, калі ІП вызвалены ад іх выплаты.

Калі ўступае ў сілу

Розныя часткі пастановы ўступаюць у сілу ў розны час. Да прыкладу, абзац, які тычыцца ІП — з 5 лютага. Больш за тое, нормы «распаўсюджваюць сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2023 года».

Нормы па шматдзетных маці, бацькам дзяцей-інвалідаў запрацуюць з 1 сакавіка.

Nashaniva.com