У Мінску задыміўся «экс-Кемпінскі»

Да будынка на праспекце Незалежнасці, 32А каля цырка прыехалі пажарныя машыны.

04.02.2024 / 23:15

Скрын відэа МНС

Раней гэты будынак узводзіўся пад гатэль «Кемпінскі», а цяпер стаў Збербанкам. Там таксама адкрыўся французскі рэстаран Le cro cro.

Як паведамляе МНС, ім паступіла паведамленне аб задымленні ў будынку. Як выявілася, аплавілася ізаляцыя электраправодкі ў памяшканні дызель-генератарнай устаноўкі, але нічога не загарэлася.

Фота: МНС

Пацярпелых няма.

Nashaniva.com