Тыктокер для навіннага канала — вакансія ў «Нашай Ніве»

«Наша Ніва» мае новую вакансію. Мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер тыктокера для навіннага канала.

07.02.2024 / 18:57

Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app

Вакансія: тыктокер для навіннага канала

Патрабаванні: трэба ўмець добра трымацца ў кадры і самому мантажаваць тыктокі. І хацець стаць зоркай. 

Беларуская, руская мова — гэта мы дапаможам удасканаліць пры патрэбе.

На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў.

Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на кароткае відэа сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на nivanasha@proton.me. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Nashaniva.com