На Нямізе ўтварылася кіламетровая чарга ФОТАФАКТ

Апошнія пару дзён мінчане назіраюць не ўласцівую для цэнтра горада карціну: на Нямізе з раніцы да вечара стаіць вялізная чарга, якая расцягнулася на цэлы квартал. У Свята-Духаў кафедральны сабор прывезлі адну з галоўных праваслаўных рэліквій — пояс Прасвятой Багародзіцы, піша Onliner.by

13.02.2024 / 15:41

Фота: People.onliner.by

Паводле падання, Дзева Марыя выткала гэты пояс з вярблюджай воўны і напярэдадні сваёй смерці аддала апосталу Фаме. Вернікі лічаць, што рэліквія валодае гаючымі ўласцівасцямі. Яшчэ ў часы Канстанцінопаля гэты пояс нібыта дапамог вылечыць жонку імператара Льва Мудрага ад невядомага цяжкага захворвання. У падзяку жанчына расшыла пояс залатой ніткай.

Фота: People.onliner.by

З часам пояс быў падзелены на некалькі частак, адна з якіх засталася на вечнае захоўванне ў Казанскім кафедральным саборы ў Санкт-Пецярбургу. Менавіта яе і прывезлі ў Мінск.

Фота: People.onliner.by

Валанцёры адзначаюць, што такія чэргі былі і ў папярэднія дні. Рэліквія будзе знаходзіцца ў саборы да 15 лютага.

Фота: People.onliner.by

Фота: People.onliner.by

Чытайце таксама:

6 наіўных пытанняў пра хрысціянскую традыцыю шанавання мошчаў

Мошчы «распятага хлопчыка», якога для антысеміцкай прапаганды выкарыстоўвалі нацысты, прывезлі ў Гомель

Nashaniva.com