Блогер Сяргей Пятрухін выехаў з Беларусі

Пра тое, што Сяргей Пятрухін, які быў вызвалены з турмы ў снежні 2022 года, выехаў з Беларусі за мяжу, стала вядома са стрыма «Народны рэпарцёр», які вядзе ягоны сябар і калега Аляксандр Кабанаў. 

13.02.2024 / 19:26

У красавіку 2021 года абодвух блогераў асудзілі да 3 гадоў калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Аляксандр Кабанаў выехаў з Беларусі амаль адразу пасля вызвалення, у канцы студзеня 2023 года.

Nashaniva.com